Пытанне аб выдачы былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева не з’яўляецца праблемай у адносінах дзвюх краін.
Пра гэта, як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 снежня ў Мінску на сустрэчы з членамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі.

«Праблема з Бакіевым — гэта сёння ўжо не праблема ў нашых адносінах. Вам патрэбен Бакіеў? Навошта? Чалавек жыве, з’ехаў, усякае бывае, гадуе дзяцей», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама пракаментаваў чуткі аб прычынах непрыезд на саміт СНД у Ашхабад цяперашняга прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева.
«Некаторыя ў Расіі, ды і ў нас, пісалі, што ён не прыехаў у Туркменістан, бо я там быў. Мы ўжо шмат разоў сустракаліся, у нас з ім добрыя адносіны. А не прыехаў ён таму, што там у гэты час сабраліся кіраўнікі ўрадаў ШАС», — растлумачыў Лукашэнка.

Агенцтва Інтэрфакс-Захад у матэрыяле аб сённяшнім мерапрыемстве паведамляе, што Лукашэнка папрасіў кіргізскія ўлады перавесці ў Беларусь пенсію былога кіраўніка дзяржавы.

«Жыве чалавек, пенсію яму сюды перавядзіце. Быццам бы налічана, але не пераводзяць»,
— адзначыў Лукашэнка. Ён таксама паведаміў, што дзеці Бакіева за кароткі перыяд часу паспелі вывучыць беларускую мову.

«Я не быў сябрам Бакіева, ён быў сябрам Пуціна, Назарбаева», — заявіў Лукашэнка і, успамінаючы падзеі ў Кыргызстане, дадаў:

«Ён тэлефануе, плача: забяры дзяцей. Я кажу: прыязджай разам з дзецьмі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?