Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі акцыю 11 снежня, у дзень, калі ў 1991 годзе Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў эталоны дзяржаўных сімвалаў, паведамляе bchd.info.

Яны прымацавалі бел-чырвона-белы сцяг да тралейбуса № 5. Жыхары горада шчыра радаваліся сцягу.

Акурат у Віцебску найбольш актыўна дзейнічаюць «Міроны» — людзі, якія публічна вывешваюць нацыянальныя сцягі. Беларуская сімволіка выклікае нервовую рэакцыю ў пануючага савецкага рэжыму.

Пры праглядзе відэа не выключайце гук: цудоўны аўдыёшэраг з ФМ-радыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0