Праца ў сельскай гаспадарцы становіцца прывабнай. Такое меркаванне выказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура сёння на сустрэчы з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі на працу ў арганізацыі сталічнай вобласці.

Па словах Барыса Батуры, у Мінскай вобласці пастаянна вядзецца работа па паляпшэнні якасці жыцця ў сельскай мясцовасці.
«Перспектыва працы ў сферы сельскай гаспадаркі становіцца ўсё больш прывабнай, у тым ліку дзякуючы створаным умовам працы і побыту, — адзначыў ён. — Мы рухаемся наперад і ў справе вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі, што азначае годную аплату працы».
Зараз перад сельскагаспадарчай галіной ставіцца задача аптымізацыі структуры вытворчасці прадукцыі.
Да 2015 года ў кожным раёне мяркуецца стварыць буйны агракамбінат, які аб’ядноўвае шэраг сельскагаспадарчых арганізацый і перапрацоўчых прадпрыемстваў, з завершаным цыклам вытворчасці і рэалізацыяй прадукцыі з адпаведным брэндам. «Праблема забеспячэння кадрамі, здольнымі рэалізаваць гэтыя маштабныя задачы ў галіны, стала адной з самых важных. Пры гэтым роля моладзі ў развіцці аграрнага сектара выходзіць на першы план», — падкрэсліў Барыс Батура.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?