На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 12 снежня папа Бенедыкт XVI змясціў свой першы запіс на Twitter.
«Дарагія сябры, я рады звязацца з вамі праз „Twitter“. Дзякую за вашы шматлікія водгукі. Ад усяго сэрца вас бласлаўляю», — напісаў Святы Айцец.
Колькасць чытачоў папскага блогу, які выходзіць у васьмі моўных версіях, ужо перавысіла мільён. Бенедыкту XVI было скіравана мноства водгукаў і пытанняў з усяго свету.