У Мазыры з раніцы 12 снежня няма ў кватэрах вады — ні гарачай, ні халоднай, паведамілі БелаПАН мясцовыя жыхары. Па іх словах, у крамах ужо разбіраюць не толькі пітную, але і мінеральную ваду.

11 снежня ў Мазыры і вёсках раёна былі перабоі з электрычнасцю з-за неспрыяльных умоў надвор’я. На дадзены момант не ўсюды ў райцэнтры адноўлена электразабеспячэнне, вядуцца рамонтныя работы.

Ёсць інфармацыя, што праблемы з водазабеспячэннем звязаныя з адключэннем электраэнергіі.

Атрымаць каментар у кампетэнтных службаў пакуль не ўдалося, не адказваюць тэлефоны ні ў райвыканкаме, ні на прадпрыемстве «Мазырскі райжылкамгас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?