«Замак» выходзіць фасадам на праспект Пераможцаў.
Верхнія паверхі паркінгу пустыя
На ўхілах можна трэніравацца нявопытным аўтамабілістам.
Працы на даху яшчэ ў самым разгары.
Не крануты чалавекам краявід.
Пляцоўка перад уваходам вычышчаецца дзясяткамі рабочых.
Навагодняя атмасфера спрыяе павелічэнню продажаў.
Купцам «Карона» падабаецца за дармовыя пакеты.
Чыстую падлогу труць і па двое, і па трое.
Архітэктары імкнуліся перадаць атмасферу Сярэднявечча.
Арыгінальны назоў Infocentrum здзівіць наведвальнікаў, нямоцных у замежных моваў.
Першыя пакупнікі скупляюць тавары вазкамі.
Унутры новая «Карона» мала адрозніваецца ад старых.
Сыры на любы густ.
Да кошыка не дацягнуцца…
На сталічным праспекце Пераможцаў, насупраць новай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы, пачаў працу найбуйнейшы гандлёвы цэнтр краіны «Замак».Ён належыць кампаніі
«Замак» мусіў быць здадзены сёлета яшчэ да 3 Ліпеня, але будаўнікі спазніліся амаль на паўгода. Сёння ягоныя дзверы нарэшце адчыніліся для купцоў.
У першы дзень працы гіпермаркета наведвальнікаў сустракаюць дзясяткі ахоўнікаў. «Фатаграфаваць нельга!» — папярэджваюць яны. Чаму?
«Карона» і так на першым месцы па колькасці крадзяжоў», —прызнаецца ахоўнік.
Пакуль што запрацаваў толькі першы паверх будынка. На ім знаходзяцца прадуктовы гіпермаркет «Карона», крама тэхнікі
Уверсе плануецца начны клуб з трыма барамі, казіно, рэстараны, кінатэатр з трох залаў, зала гульнявых аўтаматаў, атракцыёны і крытая лядовая пляцоўка.Яны адкрыюцца ў 2013–2014 гадах, а пакуль што адбываюцца аўкцыёны, на якіх можна набыць сабе гандлёвае месца. Агулам «Замак» будзе мець 28 тысяч гандлёвых квадратных метраў. Для параўнання, ЦУМ меншы ўтрая.
Затое для наведвальнікаў ужо даступны шасціпавярховы паркінг на 2000 машын. Можна забрацца на самы верх і адтуль любавацца на прамысловыя краявіды сталіцы.Паркінг адкрыты, таму ўзімку сагрэць аўтамабіль там не ўдасца.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца пазней, 23 снежня.
Тады ж плануецца вечаровы святочны феерверк ад Тапузідзіса.