6 снежня ў Светлагорску 19-гадовая маці выкінула ў снег і закапала сваё паўтарамесячнае дзіця.

Як паведамілі ў Светлагорскім аддзеле Следчага камітэта,

немаўля выжыла цудам: выпадкова шакуючае здарэнне заўважыла жанчына, жыхарка райцэнтра.
Увечары яна ўбачыла ў акно, што на сцежцы спынілася маладая жанчына з каляскай, дастала адтуль калыску, кінула ў снег і закапала.
Жанчына выбегла на вуліцу, раскапала снег, выявіла там калыску з дзіцем, забрала хлопчыка дадому і патэлефанавала ў міліцыю.
На наступны дзень падазраваная была затрыманая. Распачата справа па артыкуле 159 Крымінальнага кодэкса (пакіданне ў небяспецы).
Зараз дзіця знаходзіцца ў дзіцячай больніцы, яно не пацярпела,
бо неабыякавая сведка здарэння адрэагавала аператыўна, чым выратавала жыццё хлопчыку.
Падазраваная летам 2012 была судзімая па двух артыкулах — 147 КК (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) і 157 КК (наўмыснае пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння ВІЧ).
Па рашэнні суда яна атрымала чатыры гады абмежавання волі і штраф у памеры 30 базавых велічынь. Цяжкія цялесныя пашкоджанні маладая жанчына нанесла свайму сужыцелю. Пражывала яна з маці, з сужыцелем афіцыйна адносіны не былі зарэгістраваныя.

Падазраваная не адмаўляе, што закапала дзіця ў снег.

Здзяйсненне злачынства тлумачыць «пасляродавой дэпрэсіяй» і кажа, што не разумела, што рабіла.
Вядзецца следства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?