З-за складаных умоў надвор’я Дзяржаўтаінспекцыяй уведзены план «Надвор’е» ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях, у Ашмянскім і Смаргонскім раёнах Гродзенскай вобласці, у Івацэвіцкім, Баранавіцкім, Ганцавіцкім, Лунінецкім, Столінскім і Ляхавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці.

ДАІ рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце, асабліва на далёкія адлегласці, а калі вельмі патрэбна — адпраўляцца ў дарогу, толькі ўважліва праверыўшы аўтамабіль і пераканаўшыся ў яго тэхнічнай спраўнасці.

Праца асабовага складу дарожна-патрульнай службы ДАІ арыентаваная на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху (вадзіцелям і пешаходам) і забеспячэнне бяспечных умоў руху.

Арганізаваны кругласутачны маніторынг становішча вулічна-дарожнай сеткі на прадмет своечасовага выканання дарожнымі і камунальнымі службамі работ па ўборцы снегу і прэвентыўных мерапрыемстваў па ліквідацыі зімовай слізкасці. У выпадку неабходнасці арганізуецца суправаджэнне снегаўборачнай тэхнікі.

У цяжкіх дарожных умовах экіпажы ДАІ патрулююць з уключанымі сінімі пробліскавымі маячкамі для прыцягнення ўвагі ўдзельнікаў дарожнага руху і папярэджання аварыйных сітуацый.

Паводле звестак упраўлення ДАІ МУС Беларусі, за мінулыя суткі на дарогах рэспублікі зарэгістраваныя 464 ДТЗ з матэрыяльным уронам. Учынена 14 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў, 16 атрымалі раненні.

За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення затрыманыя 75 вадзіцеляў. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху аштрафаваныя 336 вадзіцеляў. 955 пешаходаў прыцягнутыя да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, з іх 487 за адсутнасць святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак. Праігнаравалі абавязковае выкарыстанне рамянёў бяспекі 349 вадзіцеляў і пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?