Больш як трэць насельніцтва Беларусі, згодна з апытаннем, злоўжывае спіртнымі напоямі,
паведаміў загадчык сектара наркалагічнага маніторынгу Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Аляксей Кралько 13 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Згодна з апытаннем, 31% беларусаў эпізадычна злоўжываюць алкагольнымі напоямі, 11% — сістэматычна. 43% беларусаў ужываюць алкаголь рэдка і ў невялікай колькасці, 15% грамадзян краіны поўнасцю ўстрымліваюцца ад яго ўжывання.

Як заявіў Кралько, для кожнага пятага мужчыны ў Беларусі характэрнае «сістэматычнае п’янства».
Сярод жанчын яго распаўсюджанасць складае 2%, сярод моладзі — 11%. Пры гэтым практычна 20% актыўных спажыўцоў алкаголю выпіваюць 80% ад усіх спажытых у Беларусі спіртных напояў.

Паводле слоў спецыяліста, эканамічны ўрон ад спажывання алкаголю ў Беларусі ацэньваецца ў 7% ад ВУП.

Гэта большй, чым у краінах Еўрасаюза, дзе гэты паказчык складае ад 2 да 4% ВУП.

Разам з тым меры па абмежаванні месцаў продажу алкаголю, адмена прамога рэгулявання цэн прывялі да зніжэння ўзроўню продажу алкаголю, зазначыў Кралько. За першае паўгоддзе 2012 года на душу насельніцтва было прададзена 6,24 літра алкагольных напояў, што на 4,2% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года. Зменшыўся продаж вінаградных він на 0,9%, каньяку і брэндзі — на 27,4%, пладовых він — на 30,3%. Разам з тым павялічыўся продаж гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў на 6%, шампанскага — на 9,3%, піва — на 0,3%.

Кралько таксама паведаміў, што за апошні год адзначаецца зніжэнне хворых на алкагалізм. Так, за 9 месяцаў 2012 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам іх стала меней на 36,8%, агульная колькасць хворых на алкагалізм — на 1,9%, колькасць алкагольных псіхозаў — на 20,1%. Колькасць тых, што паступілі ў прыёмныя аддзяленні бальніц у стане алкагольнага ап’янення за студзень-жнівень, зменшылася на 3,1%, узровень выпадковых атручэнняў алкаголем — на 25,6%. Колькасць няшчасных выпадкаў, звязаных з кіраваннем транспартнымі сродкамі, за студзень-жнівень 2012 года зменшылася на 14,3% адносна леташняга перыяду, забойстваў у стане алкагольнага ап’янення — на 8,3%.

Аднак рэальная колькасць хворых на алкагалізм прыкладна ў пяць разоў перавышае колькасць хворых, якія афіцыйна знаходзяцца на ўліку, падкрэсліў Кралько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?