Выдавецкі дом “Звязда” запрашае на прэзентацыю кнігі «Палескія былі ў творах Івана Супрунчыка». Аўтар тэксту і складальніца Вольга Лабачэўская, фотамастак Георгій Ліхтаровіч, дызайнер Вячаслаў Паўлавец.

Прэзентацыя адбудзецца 13 снежня а 16.00 у бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва (вул. Рабкораўская,17, другі паверх).

Гэта незвычайная кніга-альбом прысвечана творчасці Івана Супрунчыка, славутага народнага майстра, разьбяра па дрэве і мастака. У драўляных скульптурах, якія ён высякае толькі пры дапамозе сякеры, графічных творах, выкананых пастэллю, адлюстравана мінулае Палескага краю – вобразы паданняў, звычаі і абрады, трагічная гісторыя яго сям’і і вёскі ў Вялікую Айчынную вайну, чалавечы боль і спачуванне ахвярам Чарнобыля і шмат іншых надзённых тэм. У альбоме предастаўлена больш як 250 твораў Івана Супрунчыка, легенды з гісторыі Палескага краю, запісаныя мастаком.

Па дадатковую інфармацыю і па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне: 288-12-94 (Руткевіч Таццяна Раманаўна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0