Пераможцам першага адрэзку першынства стаў барысаўскі БАТЭ. Каманда з гораду над Бярэзінай перамагла ў аўторак «Менск» — 1:0. Хаця матч з аўтсайдэрам склаўся для барысаўцаў ня вельмі лёгка. Адзіны мяч у сярэдзіне другога тайму забіў Вішнякоў.

На другое месца выйшаў МТЗ‑РІПА. Менчукі, дзякуючы дублю Арцёма Канцавога, досыць упэўнена перамаглі «Тарпэда» — 2:0.

У цэнтральным матчы туру «Гомель» на родным стадыёне перайграў «Нёман» — 2:0. Абодва галы на рахунку найлепшага снайпэра першынства Рамана Васілюка, цяпер ён мае 17 галоў. Праўда, кажуць, што ў міжкруговой паўзе ён зьедзе гуляць ва Ўкраіну, у адэскі «Чарнаморац».

Дарэчы, супернік адэсітаў у Кубку Інтэртота салігорскі «Шахцёр» ў сераду ў цяжкай барацьбе перайграў берасьцейскае «Дынама» — 3:2.

Астатнія матчы туру прынесьлі наступныя вынікі: «Дынама» (Менск) — «Віцебск» 0:0, «Нафтан» — «Дарыда» 1:1, «Дняпро» — «Смургоні» 0:0.

Турнірная табліца пасьля трынаццаці тураў выглядае наступным чынам: БАТЭ — 33 пункы, МТЗ‑РІПА — 25, «Гомель» — 24, «Нёман» — 23, «Тарпэда» — 20, «Шахцёр» — 18, «Дынама» (Менск) — 16, «Смургоні» — 15, «Віцебск» — 14, «Нафтан», «Дынама» (Берасьце) — па 13, «Дняпро» — 11, «Дарыда» — 9, «Менск» — 8.

Найлепшы бамбардзір Раман Васілюк («Гомель») — 17 галоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?