14.12.2012 / 10:09

Беларускія мапы XVIII стагоддзя прадаюцца за бясцэнак 8

На інтэрнэт-аўкцыёне ebay.

Мапа Рэчы Паспалітай Роберта дэ Ваўгонды (1750).

Мапа Бярэзіны сэра А. Алісана (Лондан, 1875).

Мапа адміністрацыйна-гаспадарчага падзелу БССР (1928).

Мапа Полацкага ваяводства (1791).

Маскоўскае княства (1608, Герард Меркатар). На мапе можна пабачыць і частку ўсходніх земляў ВКЛ.

Гісторыя нашай краіны ў розных выглядах і прадметах прадаецца на замежных інтэрнэт-аўкцыёнах. Старыя мапы беларускіх земляў можна нават прыдбаць у сваю ўласнасць і каштуюць яны не такія і вялікі грошы.

Усяго за 9,90 даляраў можна набыць арыгінальную, (прынамсі так сцвярджае прадавец) мапу Рэчы Паспалітай 1750 года.

Мапа выканана Робертам дэ Ваўгонды (Robert de Vaugondy) вядучым картографам Францыі XVIII стагоддзя.

Мапа Полацкага ваяводства 1791 года з далучаным да Расеі горадам Полацк прадаецца за 30 даляраў.

Цікава параўнаць густанаселеную Беларусь і пустую зямлю нашай усходняй суседкі.

За 24,99 даляра можна прыдбаць гравюру з мапай Бярэзіны, выкананую сэрам А. Алісанам (Sir. A. Alison) і выдадзеную ў 1875 годзе ў Лондане.

Мапа адміністрацыйна-гаспадарчага падзелу БССР 1928 года прадаецца за 40 даляраў, аўтар адзначае, што гэта менавіта арыгінальнае выданне, а не рэпрынт. Адзначу, што

на гэтай мапе ўсе подпісы зроблены класічным правапісам.

А адна з самых дарагіх мапаў, звязаных з Беларуссю, прадаецца за 129 даляраў. Гэта гравюра 1608 года фламандскага матэматыка і картографа Герарда Меркатара (1512–1594). Хаця яна прадстаўляе Маскоўскае княства да Урала, на ёй можна пабачыць і частку ўсходніх земляў ВКЛ, а таксама Крым і Скандынавію.

Руслан Равяка

0
Барадзед / Адказаць
14.12.2012 / 10:44
Дык гэта аукцыён, сёння бясцэнак, заўтра - прыстойныя грошы)
0
Юра / Адказаць
14.12.2012 / 10:56
Цікава параўнаць густанаселеную Беларусь і пустую зямлю нашай усходняй суседкі. --- Калі нас было так многа, а іх так мала, то чаму яны разрабавалі нашу краіну, а не наадварот?
0
Нумізмат / Адказаць
14.12.2012 / 11:42
>Усяго за 9,90 даляраў Гэта мапа ужо каштуе 17.50$. І мяркую будзе каштаваць болей - вы ж далі рэкламу...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру