Аўтобус даязджае да сімвала Мінску.

Аўтобус даязджае да сімвала Мінску.

На другім паверсе нізкая столь. Каб перасоўвацца, даводзіцца сагнуцца.

На другім паверсе нізкая столь. Каб перасоўвацца, даводзіцца сагнуцца.

Афармленне звонку - па-расійску.

Афармленне звонку - па-расійску.

Каналаў восем, беларускамоўны - першы.

Каналаў восем, беларускамоўны - першы.

Рамонт аўтобуса каштаваў каля $50 тысяч.

Рамонт аўтобуса каштаваў каля $50 тысяч.

На вузкіх палосах праспекту складана лавіраваць нават вопытнаму кіроўцу.

На вузкіх палосах праспекту складана лавіраваць нават вопытнаму кіроўцу.

Навушнікаў пакуль што хапае на ўсіх.

Навушнікаў пакуль што хапае на ўсіх.

Пункт адпраўлення — вакзал.

Пункт адпраўлення — вакзал.

У першы рэйс рушылі журналісты.

У першы рэйс рушылі журналісты.

Мінск з вышыні другога паверху.

Мінск з вышыні другога паверху.

Спальныя раёны не засталіся па-за ўвагай.

Спальныя раёны не засталіся па-за ўвагай.

«Цэпочныя турысты», якія наведваюць Мінск, цяпер змогуць атрымаць асалоду ад агляднай экскурсіі па сталіцы на двухпавярховым аўтобусе.

Турыстычнае агенцтва «Дром-Тур» сумесна з Мінгарвыканкамам запусціла гарадскі экскурсійны маршрут Minsk City Tour.
На рэйс выехаў адрэстаўраваны аўтобус MAN 1980 году выпуску. Калісьці ён вазіў купцоў на «Ждановічы», пасля ездзіў у Гомелі і Мазыры. Яго збіраліся спісваць на металалом, але за $50 тысяч ўдалося ўдыхнуць у аўтобус новае жыццё.

Карэспандэнты «НН» трапілі на першы рэйс і палюбаваліся Мінскам з вышыні другога паверху.

10 даляраў за падарожжа

У першы час аўтобус будзе аб’язджаць сталіцы чатыры разы ў дзень. Ля чыгуначнага вакзала ў яго можна будзе сесці ў 11.00, 13.30, 16.00 і 18.30. Да кропкі старту аўтобус вернецца праз дзве гадзіны.

Вось толькі прамежкавых прыпынкаў пакуль не прадугледжана.
«Уявіце, што вы выйшлі зімой на Батанічным садзе. А наступны аўтобус толькі праз дзве з паловай гадзіны. — тлумачыць намеснік дырэктара турфірмы „Дром-Тур“ Дзмітры Вашкевіч. — Турыст столькі чакаць не будзе».

Мяркуецца, што налета на маршруце з’явіцца яшчэ адзін аўтобус, такі ж самы MAN. Тады запрацуюць і прыпынкі. Па словах прадстаўнікоў турфірмы, іх будзе восем. Кожную абсталююць спецыяльным стэндам з раскладам руху экскурсійнага аўтобуса.

Маршрут аўтобуса просты — спачатку турыстаў павязуць па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі. Далей — Усіхсвяцкая царква і спальны раён Усход. Адтуль аўтобус вяртаецца на праспект і вяртаецца ў цэнтр, зварочваючы ў бок Нямігі. Па праспекце Пераможцаў можна будзе даехаць да «Мінск-Арэны» і вярнуцца да вакзала.

Цяпер да грашовага пытання.

З дарослых будуць браць па 90 тысяч рублёў, а з дзяцей — па 50 тысяч.
Ці многа гэта? Для параўнання, у еўрапейскіх сталіцах такія туры каштуюць 15–30 еўра.

Кожны першы панядзелак месяца арганізатары будуць ладзіць дабрачынны дзень — усе заробленыя на білетах грошы будуць ахвяраваныя дзецям.

Беларуская мова па змоўчанні

Падчас руху падарожнікі змогуць праслухаць тэкст экскурсіі. У навушніках можна настроіць адзін з васьмі каналаў.

Сярод моваў прадстаўленыя беларуская (па змоўчанні, канал № 1), расейская, англійская, нямецкая, французская, італьянская і іспанская. На восьмым канале для дзетак, якія стомяцца ад тэксту, гучаць дзіцячыя песні.

На рэкламным буклеце на аўтобусе намаляваныя яшчэ сцяжок Ізраіля, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Кітая. Мовы гэтых краінаў могуць з’явіцца наступнымі.

Дарэчы, транслітарацыя на афіцыйным буклеце няслушная — «Nezavisimosti Square», «Pobedy Park»… На заўвагу карэспандэнта «НН» прадстаўніца «Дром-Тура» адказала, што

тэкст памяняюць, калі «ўсе канчаткова вырашаць, які варыянт правільны».

Што да аўдыёзместу экскурсіі, то ён не напружвае. Базавую інфармацыю турыст атрымае, але нейкіх дадатковых цікавостак ці гарадскіх легендаў даведацца не ўдасца.

«На плошчы Незалежнасці ў пачатку 1990-ых праводзіліся шматтысячныя дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасці і дэмакратычных ператварэнняў», —
гучыць у пачатку экскурсіі. Што праўда, граматычных памылак у беларускамоўнай версіі пакуль што хапае. Ёсць і русізмы накшталт «чатырохзвёздачны».

Намеснік дырэктара турфірмы «Дром-Тур» Дзмітры Вашкевіч запэўніў, што ніякай праблемы пераагучыць тэкст не будзе. «Ці была спроба паклікаць на агучку кагосьці з вядомых беларусаў?» — «Ідэя была, але рэалізоўваць не сталі».

Першы блін

Не варта чакаць на Minsk City Tour і адкрытых аўтобусаў. Але прычына не ў клімаце. Арганізатары маршруту пралічылі, што

пры адкрытым даху пасажыры, стаўшы ва ўвесь рост, змогуць дацягнуцца да тралейбусных правадоў — небяспечна.

Дзмітры Вашкевіч прызнаецца, што многія праблемы бачныя ўжо цяпер, але спадзяецца іх выправіць. Напрыклад, сталае месца для стаянкі на вакзале для экскурсійнага аўтобуса так і не знайшлося, так і так прыпаркаваная агромністая колькасць легкавікоў і аўтобусаў.

У любым выпадку

існаванне такога аўтобуса — важная рэч для развіцця турыстычнага патэнцыялу Мінска.
У іншых еўрапейскіх сталіцах за кожнага пасажыра канкуруюць не дзве і нават не тры кампаніі-перавозчыкі са сваімі аўтобусамі, часцяком перапоўненымі. «Аднойчы я сустракаў Новы год у Таліне, — узгадвае Дзмітры Вашкевіч. — Дык там 1 студзеня на самы першы экскурсійны рэйс прыйшлі 12 чалавек! Прытым што аўтобус у гістарычны цэнтр Таліна не заязджае, а аб’язджае яго вакол».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?