Казахстан можа перайсці на лацінскі алфавіт з 2025 года, заявіў прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў, выступаючы ў Астане з пасланнем да казахскага народа.

«Мы і далей будзем паслядоўна рэалізоўваць комплекс захадаў па развіцці дзяржаўнай мовы. Неабходна ўжо цяпер пачаць падрыхтоўчую працу па пераводзе з 2025 казахскага алфавіта на лацінскую графіку», — сказаў Назарбаеў.

Паводле яго слоў, гэта «паслужыць не толькі развіццю казахскай мовы, але і ператворыць яе ў мову сучаснай інфармацыі».

У ходзе звароту Назарбаеў таксама заклікаў беражліва ставіцца да расійскай мовы і заявіў, што «валоданне ёй з’яўляецца гістарычным перавагай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?