Актывісты арт-групы «Партызан» правялі акцыю ў падтрымку вядомага беларускага мастака, паведамляе Ffight.org.

З дапамогай ланцуга і замкоў яны замацавалі партрэт Алеся Пушкіна на прыпынку грамадскага транспарту на Нямізе.

Нагадаем, суд над беларускім мастаком прайшоў у закрытым рэжыме 5 снежня. Ён асуджаны па артыкуле 23.34 КаАП на 12 сутак. Напярэдадні Алесь Пушкін правёў мастацкі перфоманс — з партрэтам удзельніка антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд.

Тады мастак абскарджваў рашэнне суда Смаргонскага раёна, згодна з якім адбываў 10-сутачны адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасні гэтага года прайшоў з партрэтам Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0