Улады Фіджы заклікалі грамадзян да эвакуацыі з-за трапічнага цыклона «Эван», які насоўваецца на архіпелаг.

Грамадзянам, якія жывуць у нізінах, прапанавана эвакуявацца ў бяспечныя месцы.
Па словах сіноптыкаў, хуткасць ветру можа складаць да 200 км у гадзіну.

Часовы прэм'ер-міністр, галоўнакамандуючы Фіджы Фрэнк Мбаінімарама заявіў, што ніхто з жыхароў архіпелага не застрахаваны ад наступстваў цыклону, які ўжо стаў прычынай гібелі трох чалавек на Самоа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?