15.12.2012 / 17:06

У Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне

У сувязі з пагаршэннем надвор'я ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне.

Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, у сувязі з перамяшчэннем цёплага атмасфернага фронту з тэрыторыі Польшчы сёння на працягу дня па паўднёвым захадзе Беларусі чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца.

16 снежня, у нядзелю, маларухомыя актыўныя атмасферныя франты, якія пралягаюць ў заходніх рэгіёнах Беларусі, абумовяць складаныя ўмовы надвор'я:

на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца моцны паўднёва-ўсходні вецер парывамі да 15-20 м/с, у заходніх і цэнтральных раёнах краіны -- завеі , на дарогах снежныя заносы. Па паўднёва-заходняй палове Беларусі чакаецца моцны снег, ноччу па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці -- вельмі моцны снег.

Па Мінскай вобласці 16 снежня маларухомыя атмасферныя франты, якія пралягаюць ў заходніх раёнах Беларусі, абумовяць складаныя ўмовы надвор'я: на большай частцы сталічнага рэгіёну захаваецца моцны вецер парывамі да 20 м/с, завеі, на дарогах снежныя заносы. У ранішнія і дзённыя гадзіны па паўднёва-заходняй палове вобласці моцны снег. Аналагічнае надвор'е чакаецца і ў Мінску.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру