У студзені-лістападзе 2012 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў Беларусі пабудавана 47,5 тыс. новых кватэр (у студзені-лістападзе 2011 года -- 56,3 тыс.).

Уведзена ў эксплуатацыю 3 млн. 897,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 92,8% да прадугледжанага задання на год і што на 14,6% менш за ўзровень студзеня-лістапада 2011 года.
Паводле звестак Белстата, для грамадзян, якія стаяць на ўліку, маючы патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 2 млн. 205,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 56,6% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
У параўнанні са студзенем-лістападам 2011 года гэта менш на 746,1 тыс. квадратных метраў.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 2 млн. 17,4 тыс. квадратных метраў (87,3% да прадугледжанага задання на год).

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 880,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 22,6% ад агульнага ўводу па рэспубліцы (у студзені-лістападзе 2011 года - 24,6%).

У студзені-лістападзе 2012 года на будаўніцтва жылля выкарыстана 18,5 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 14,2% да агульнага аб'ёму інвестыцый і што на 27% менш, чым у студзені-лістападзе 2011 года.

Чытаць цалкам: http://naviny.by/rubrics/economic/2012/12/15/ic_news_113_407352/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?