Безабаронныя людзі на вёсцы, зусім безабаронныя. Уласную зброю мець забараняе ўлада. Міліцыянты прыязджаюць, але толькі пасля забойстваў.
У вёсцы немагчама нават адміністрацыйную справу ажыццявіць. Сведкаў міліцыянты не знаходзяць.
Вёска жыве сваім жыццём, па сваім законе. І у кожнай вёсцы ён свой.
Чатырыста гадоў таму, мяркуючы па перапісу войска ВКЛ, чалавек мог знайсці абарону побач.Долмат, уладальнік Цапры, вёскі пад Клецкам, у 1528 годзе выстаўляў
Што тычыцца той жа Цапры, то ўчастковы жыве не ў Цапры, а мо ў якім Чарнопалі, да якога каля двух дзясяткаў кіламетраў.
Любога чалавека з Мінску ў такіх вёсках могуць давесьці да таго, што ён і на забойства можа пайсці.Там ані спачування, ані культуры не знойдзеш часам.
Пражыўшы усяго паўтара месяцы у вёсцы, дзе я правёў калісьці сваё дзяцінства, я ледзь не ссівеў.
Суседка не умее чытаць. Жывуць ніба па старадаўняй показцы Ноmo homini lupus est — чалавек чалавеку воўк. Релігійны фанатызм.Хлопцы, у каго ёсць прызыўнога веку, татальна ва ўнутранных войсках. Раённая газэта друкуе фота да Дня маці — бравы спецназавец з букетам кветак крочыць па сцене вайсковым крокам насустрач шчаслівай маме. Сын укормлены, абуты, адзеты і галоўнае — яму не ў Афганістан, а ў казарму ў Мінск, што на вуліцы Маякоўскага.
Дзе гаспадар слабейшы у вёсцы — добрыя суседзі робяць сметнік. Валяць платы, каб на соткі «праклятых мінскіх дачнікаў» хадзілі іх куры.Кідаюць бітае шкло і каменьчыкі пад яблыны. У вочы гавораць нялюбым ім старым з Мінска, што хату тваю сапхнуць бульдозерам, а цябе, маўляў старую, забяруць у
Гэта жах, людзі. У Цапры дырэктар Клецкага дома культуры прыбраў з вачэй бібліятэку. Дзвярэй на ёй не было, дах праваліўся, печ пачалі разбіраць. І сапраўды, нашто цапранам бібліятэка. Хай застаецца царква і могілкі. Тая баба
Вайна, людзі. Неаб’яўленая вайна.