Амерыканскі кабельны канал TLC пачаў працу над рэаліці-шоў «Найлепшыя хаўтуры» (Best Funeral Ever). Пілотны выпуск шоу ужо замоўлены.

Стваральнікі перадачы заявілі, што спадзяюцца дадаць «весялосці» ў пахавальную цырымонію. У цэнтры ўвагі праграмы будзе праца пахавальнага бюро Golden Gate Funeral Home, размешчанага ў Даласе.

Тэлегледачы ўбачаць, як супрацоўнікі кампаніі і сваякі памерлых будуць планаваць і праводзіць пахаванні.

Адзначаецца, што пахавальныя цырымоніі будуць не звычайнымі, а тэматычнымі. Тэматыка будзе выбірацца ў адпаведнасці з родам заняткаў, характарам і ўпадабаннямі, якія меў пры жыцці нябожчык. Лічыцца, што гэта зробіць развітанне з памерлым па-сапраўднаму цёплым.

У пілотным выпуску гледачы, у прыватнасці, убачаць пахаванні ў каляднай стылістыцы — з аленямі, эльфамі і снегам.
Акрамя таго, будуць прадэманстраваныя кадры цырымоніі, арганізаванай у фармаце барбекю з удзелам танцорак і жывых парсючкоў.
«Мы ашчаслівім сям’і памерлых у найгоршыя моманты іх жыцця», —
упэўнены дырэктар бюро Джон Бэквіт-малодшы. Пілотны выпуск шоу будзе паказаны 26 снежня. Прадзюсарам выступіла кампанія Park Slope Productions.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0