У сацыяльных сетках распаўсюджваецца новае відэа з удзелам камуніста з Чыты Міхаіла Вавілава, які абвесціў барацьбу беларускім апазіцыянерам.
На фоне люстры альбо штораў ён запісвае відэазвароты да беларускага народа альбо асабіста да некага з апазіцыянераў. Напрыклад, ён заклікаў Андрэя Саннікава прыехаць «да яго ў Чыту, ды паспраборнічаць адзін на адзін на кулаках». Калі ж Саннікаў адхіліць такую прапанову, то Міхаіл Вавілаў просіць Саннікава даслаць грошы, каб ён мог прыехаць сам у Мінск.
Такія ролікі інтэрнаўты хутка расцягваюць на дэматыватары і мемы.
Ад Чыты да Мінска — каля 7000 кіламетраў, горад Чыта знаходзіцца за возерам Байкал.
0
0
0
0
0
0