Пажар адбыўся каля 14.00 15 снежня ў адным з карпусоў мужчынскага манастыра ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна, паведамілі ў дзяжурнай частцы МНС Беларусі.

Агонь пашкодзіў 800 кв.м даху, перакрыцці.
Пацярпелых няма, 23 чалавекі пакінулі памяшканне самастойна, прыхаджане дапамаглі эвакуіраваць царкоўныя рэчы. Прычыны ўзгарання ўстанаўліваюцца.
Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 36 пажараў, загінулі 4 чалавекі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?