Кніга амаль з 400 старонак пакідае для гісторыі юрыдычны аналіз падзей пасля Плошчы — усе сведчанні ў судзе, усё імёны асуджаных і тых, хто іх асудзіў.
Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі кнігу, прысвечаную юрыдычным вынікам Плошчы-2010.
«Плошча-2010 вачыма беларускіх праваабаронцаў» — даследаванне па выніках маніторынгу крымінальных працэсаў, ініцыяваных ў сувязі з акцыяй 19 сьнежня 2010.
«Кніга знаёміць чытача з перадумовамі і ходам працэсаў, а таксама іх юрыдычным аналізам на прадмет захавання канстытуцыйных гарантый і міжнародна-прававых стандартаў справядлівага судовага разбору. Выданне адрасавана прадстаўнікам дзяржаўных органаў, навукоўцам, практыкуючым юрыстам, студэнтам юрыдычных спецыяльнасцяў, праваабаронцам і самай шырокай аўдыторыі, якая цікавіцца грамадска-палітычным жыццём Беларусі», — паведамляецца ў анатацыі.