16.12.2012 / 21:28

Новы міністр культуры таксама гаворыць па-беларуску 10

Барыс Святлоў быў госцем перадачы «Контуры» на тэлеканале АНТ. Гаварыў ён, як і вядучы Аляксандр Аверкаў, на беларускай мове.

Найперш Аверкаў пацікавіўся, ці Святлоў «лабіст культуры» ці «ўпраўленец». «Калі б я быў лабістам, то мяне б абіралі, за мяне галасавілі. Жанр маіх паводзін быў вызначаны тым, што я прызначаны прэзідэнтам, таму я, безумоўна, упраўленец», — кажа Барыс Святлоў.

Міністр паўтарыў даручэнне Лукашэнкі аб больш шчыльнай працы з Музеем Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальным гістарычным музеем, праграмай «Слуцкія паясы» і развіцці культуры вёсак.

Калі гаворка зайшла пра рэфармаванне Міністэрства, то Святлоў загаварыў пра Дэпартамент аб кінематографе, што ён найперш будзе рэфармаваны. «Магчыма, Дэпартамент — гэта залішняе, частка паўнамоцтваў будзе перададзена кінастудыі «Беларусьфільм».
«Трэба набліжаць культуру сяла да культуры горада», — сказаў Барыс Святлоў. На ягоную думку, у многіх дамах культуры аграгарадкоў інфаструктура не горшая, чым у гарадах.

Аверкаў папытаўся, ці павінна культура заставацца датацыйнай. «Безумоўна, павінна», -- адразу адказаў міністр. Праўда, потым ён ужо гаварыў пра «нейкі працэнт ад дзяржавы».

Сярод найбольш чаканых падзей у культуры Святлоў назваў адкрыццё пасля рэканструкцыі Купалаўскага тэатра, таксама ён запэўніў, што вялікая ўвагу будзе надзяляцца «Славянскаму базару», «Дням пісьменнасці», «Дажынкам».
Налета Дні культуры Беларусі пройдуць у дзевяці краінах. У Рызе павінна быць адкрыта мемарыяльная шыльда ў гонар Янкі Купалы, а ў Маскве — помнік Сімяону Полацкаму.
«24 гадзін у суткі мала», — сказаў новы міністр, калі ў яго запыталіся пра распарадак дня. Кожную раніцу Барыс Святлоў пачынае з 2-кіламетровага заплыву ў басейне.

Зміцер Панкавец

0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
16.12.2012 / 21:55
Ну хоць па-беларуску размаўляць можа.
0
STATiK / Адказаць
16.12.2012 / 22:29
Сёння быў здзіўлены. Контуры. Чую - блеать, Аверкаў шпарыць па-беларуску!!! Выходжу, гляджу (Контуры глядзелі быцькі) - а там у студыі новы міністр культуры, гаворыць ён па-беларуску, і Аверкаў з ім - таксама. Ну могуць жа, калі трэба. А на'т калі й ня могуць - хай паціху прывыкаюць - дасць Бог, хутка ох як спатрэбіцца. ЗЫ Дасць Бог, міністр будзе нармальным мужыком, які будзе зберагаць тыя апошнія крошкі нацыянальнага, што ў нас засталіся...
0
АДЗІНЫ ЛІТВІНКАНАЛ / Адказаць
16.12.2012 / 23:45
Зрабіце ў рэшце рэшт беларускамоўны тэлеканал. Колькі ўжо можна пра гэта пісаць. Гэта ж проста супярэчыць здароваму сэнсу. Сашыку ўжо не даюць нафты за пустыя размовы пра вялікі магутны рюскі язык.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру