Навукоўцы ў ЗША паведамілі, што ім удалося дасягнуць найлепшых на гэты момант вынікаў у стварэнні рабатызаванай рукі, якая кантралюецца актыўнасцю мозгу.
У сваім матэрыяле ў медыцынскім часопісе Lancet даследчыкі апісалі, як спаралізаваная жанчына з дапамогай гэтага кантраляванага мозгам пратэза змагла падымаць і перасоўваць прадметы, нібы гэта была яе ўласная рука.
Два сэнсары, імплантаваныя ў маторную вобласць кары галаўнога мозгу пацыенткі, пасылалі электрычныя сігналы ў камп’ютар, які ператвараў іх у каманды для рабатызаванай рукі.
Даследнікі цяпер спадзяюцца прымусіць рабатызаваую руку набыць «адчувальнасць», каб пацыент мог адчуць тэкстуру і тэмпературу аб’екта, да якога датыкаецца.