Грамадства1515

Дэпутаты прынялі да ведама дэкрэт №9 Лукашэнкі. Самасейка: Прыцішце запал

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу на пасяджэнні 17 снежня прынялі да ведама неадназначна успрыняты ў грамадстве дэкрэт Лукашэнкі № 9 «Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці».

Як паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па працы і сацыяльнай палітыцы Уладзімір Васіленка, праект адпаведнай пастановы накіроўваўся ва ўсе камісіі

і ніякіх заўваг па ім ад дэпутатаў не паступала.

Дэпутат Мікалай Самасейка заявіў, што «з юрыдычнага пункту гледжання дэкрэт абсалютна ўпісваецца ў працоўнае заканадаўства і не супярэчыць яму».

«Асобам, якія папракаюць ўладу ў звароце да рабства, я б параіў прыцішыць свой запал», — сказаў ён.

Нагадаем, дэкрэт № 9 абмяжоўвае працоўныя правы работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. У прыватнасці, усе яны павінны быць пераведзены на кантрактную форму найму, прычым датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў (па словах міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай, гэта 2013–2014 гады) па ініцыятыве работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка. Адмова наймальніка ў скасаванні кантракту можа быць абскарджаны старшыні абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта.

У выпадку парушэння работнікамі гэтых прадпрыемстваў сваіх працоўных абавязкаў і звальнення яны павінны пакрыць грашовыя выплаты, якія будуць налічвацца ім дадаткова да заробку.

Пры невяртанні гэтых выплат былымі работнікамі спагнанне гэтых сродкаў будзе ажыццяўляцца па рашэнні суда з іх працоўнага заробку па новым месцы працы. Асобы, якія не знаходзяцца ў працоўных адносінах, падлягаюць працаўладкаванню на ранейшае месца працы з наступным утрыманнем раней выплачаных грашовых сродкаў з іх заработнай платы» , — сказана ў дэкрэце.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

На Камянеччыне вырасцілі кукурузу вышынёй у два чалавечыя росты ФОТАФАКТ

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць