17.12.2012 / 12:11

Пуцін: Расія перавыканала план па экспарце ўзбраенняў 6

Расія ў 2012 годзе перавыканала план па экспарце ваеннай прадукцыі, паведаміў Уладзімір Пуцін на пасяджэнні камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

«Сёлета мы выходзім на рэкордны ўзровень па экспартных пастаўках ваеннай прадукцыі. Іх аб’ём перавысіў 14 млрд даляраў, то бок план на год перавыкананы», — сказаў Пуцін, назваўшы такія вынікі пазітыўнымі.

Федэральная служба па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве планавала на 2012 год аб’ём продажаў ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў на суму 13,5 млрд даляраў.

Па выніках 2011 года Расея экспартавала зброі і ваеннай тэхнікі на 13,2 мільярда даляраў, з якіх 10,7 млрд прыпадалі на кантракты адзінага дзяржаўнага пасярэдніка «Расабаронэкспарта».

Як адзначыў Пуцін, сума кантрактаў у сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, падпісаных на 2012 г., перавысіла 15 млрд даляраў.

0
Расея / Адказаць
17.12.2012 / 13:30
перавыканали план па экспарце ваеннай прадукцыі, паведаміў Уладзімір Пуцін, таму Сирыя и ляжыць у руинах
0
постыдились бы / Адказаць
17.12.2012 / 14:27
А сколько людей погибло от этого оружия , не считал ? Нашёл чем хвалиться, экспортом смерти. ТЬФУ!!!!!!!!!!
0
никто / Адказаць
17.12.2012 / 17:40
слюной брызгать не надо, разберитесь-ка кто саммый-самый торговец смертью в мире, да поконкретнее, а также почему Сирия в руинах
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру