Той самы дом

165 млн. даляраў каштуе самы дарагі дом у ЗША. Яго выставалі на продаж у Бэвэрлі Хілз, Каліфорнія

У гэтым збудаваным у выглядзе літары Н доме, пакрытым ружовым алебастрам, аздобленым пад мармур, жыў некалі прэсавы магнат Рэндалф Хэрст разам з жонкай — акторкай Мэрыан Дэйвіс. Паводле «Los Angeles Times», у ім ёсьць усё, чаго можа патрабаваць мільярдэр — 29 пакояў, тры басэйны, тэнісны корт і нават кіно.

Цяперашні ўладальнік Леанард Рос набыў дом у 1976 годзе. Цяпер ён яго прадае, бо — як тлумачыць — хацеў бы зьмяніць лад жыцьця. На працягу апошніх двух год толькі шэсьць дамоў у ЗША былі прададзеныя за кошт, які перавышае $100 млн. Аднак ніводны зь іх не дасягнуў сумы $165 млн.

Вольга Данішэвіч паводле wiadomosci.onet.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0