Лукашэнка наведвае «Камволь», 17 снежня 2012.

Лукашэнка наведвае «Камволь», 17 снежня 2012.

«Жылі мы без МВФ, і будзем жыць. Спакойна, не трэба асабліва хвалявацца, што мы абрынемся. Не абрынемся, як камусьці гэтага хацелася б», — заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам у Мінску 17 снежня, наведваючы ААТ «Камволь».

«МВФ — гэта палітычная арганізацыя, — заявіў ён. — Таму яны кажуць, раяць. Дзесьці мы слухаем, нейкая доля справядлівай крытыкі, нармальныя прапановы ёсць — мы выкарыстоўваем. Але жыць мы будзем сваімі мазгамі, мы зробім усё самі», — тлумачыў Лукашэнка.

«Дапаможа нам МВФ — дзякуй. Дапамаглі невялікім крэдытам, мы ім сказалі дзякуй, абслугоўваем, своечасова вернем. Не дапамогуць — абыдземся без іх», — абяцаў Лукашэнка.

Структурныя рэформы? «Гэта ў інтарэсах тых, хто трымае МВФ. Ім было б лепш, калі б мы гэтыя прадпрыемствы распрадалі. Не важна каму, нават, можа быць, грамадзянам Беларусі. Яны купяць у нашых грамадзян [акцыі] за бутэльку, яшчэ за нешта», — засцерагае Лукашэнка.

Паводле яго словаў, «нас хочуць падзяліць, хочуць, каб мы хутка прадалі». «А МВФ будзе працаваць у інтарэсах Захаду, Амерыкі. Гэта нармальна для іх, а для нас нармальна, калі гэта будзе нармальна для беларусаў, і ў гэтым ключы я буду дзейнічаць, чаго б мне ні каштавала», — абяцае Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Я — беларускі прэзідэнт, а не кіраўнік МВФ або падручны ЗША, ці Еўрасаюза». «Я — беларускі прэзідэнт, ім і застануся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?