17.12.2012 / 15:46

Беларуская «цішыня»: міліцыянт тлумачыць, як трэба слухаць музыку — відэа 45

Чарговае відэа з Наваполацка, які нядаўна «праславіўся» скандалам з кантралёркай.

Міліцыянта, якога да меламана выклікалі суседзі, пачаў з таго, што гучнагаварыцеляў у кватэры з 23.00 да 7.00 выкарыстоўваць нельга, і сарваўся на крык.

«Малады чалавек! Вы — рускі? Паняцце „цішыня“ трэба тлумачыць? Гэта не так, не так і не так»,
— спрабаваў паказаць ён рукою ўзровень дапушчальнай гучнасці. «Гэта ніяк увогуле», — урэшце прыйшоў да высновы прадстаўнік аховы парадку.

Гаспадар кватэры не сунімаўся: маўляў, слухаць музыку маю права. Спрэчка скончылася абяцаннем міліцыянта сустрэцца ў судзе.

0
анон / Адказаць
17.12.2012 / 15:54
)) смешные люди, я своим объяснил с помощью гири, теперь у меня по ночам идеальная тишина... если кому - то нужна будет методика - обращайтесь
0
LMI / Адказаць
17.12.2012 / 16:00
Правільна гэты міліцыянт рабіў. Дарэчы - хамства ў адносінах да суседзяў у нас ужо звыклая з'ява. Свінскія адносіна да ўласнага пад'езда, ліфта - норма. Мы пнемся (прынамсі на словах) у "цівілізаваны сьвет", а таго не разумеем, што за такія паводзіны там - суд і немалы штраф. А за мат у адрас паліцэйскага - дубінай праміж вачэй. Так было варта зрабіць і з гэтым рускім меламанам, а таксама і яго сябрам.
0
kronan / Адказаць
17.12.2012 / 16:04
па-мойму, супрацоўнік МУС адэкватна адрэагаваў на скаргу суседзяў. а гэтыя два пьяныя бэйбусы, ды адзін яшчэ мацюкаецца, не пасаромеліся нават выкласці сваё відэа ў інтэрнэт. нічыі правы тут не парушаюцца, хіба што за выключэннем суседзяў - на адпачынак пасля 23:00 цалкам нармальны міліцыянт і пьяны неадэкватны "рускі", яно і бачна, што ён - рускі!!)))
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру