Пераможцу абяцаюць каштоўны прыз і грашовую ўзнагароду ад кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Нагадаем, каля месяца таму партыя прыняла адмысловую заяву. У ёй прапаноўвалася прыняць закон, каб службоўцы абавязкова валодалі беларускай мовай. Як адзначае БелаПАН, кіраўнік партыі Сяргей Гайдукевіч збіраецца напісаць даклад на чарговы партыйны з'езд па-беларуску.