17.12.2012 / 21:50

На гэтым тыдні моцныя снегапады і вецер спыняцца, але мароз будзе крапчэць 1

Аб гэтым паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў у ходзе відэабрыфінгу 17 снежня на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы.

«На гэтым тыдні надвор’е супакоіцца, моцныя снегапады спыняцца, вецер паступова сціхне і ўстановіцца на большай частцы марознае надвор’е. Цяплей будзе па захадзе краіны, халадней — па ўсходзе», — сказаў спецыяліст. Надвор’е будзе вызначацца па захадзе краіны маларухомым атмасферным фронтам, па ўсходзе — перыферыяй антыцыклону.

У аўторак па заходняй палове Беларусі чакаецца снег, месцамі завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 13–18°С, пры праясненнях па ўсходзе да мінус 20°С, максімальная днём мінус 12–16°С; у заходніх раёнах на працягу сутак мінус 7–11°С.

У сераду ў заходніх і цэнтральных раёнах прагназуецца часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 10–17°С, па паўночным усходзе мінус 18–22°С, максімальная днём мінус 10–15°С;
па паўднёвым захадзе краіны на працягу сутак мінус 6–9°С.
У чацвер пераважна па паўночна-заходняй палове Беларусі чакаецца часам снег, слабая завіруха.
На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 10–17°С, па ўсходзе мінус 18–22°С, максімальная днём мінус 10–15°С; па захадзе на працягу сутак мінус 7–9°С.

У пятніцу месцамі кароткачасовы снег, слабая завіруха, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 10–17°С, пры праясненнях мінус 18–20°С, максімальная днём мінус 8–15°С.

Як паведаміў сіноптык, у выхадныя дні будзе паступаць больш вільготная паветраная маса з Украіны. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, слабая завіруха.
На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 10–15°С, ноччу пры праясненнях мінус 16–20°С.

0
полёт над гнездом кукушки / Адказаць
18.12.2012 / 14:12
Сначала прочитал але маразм будзе крапчэць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру