Прэзідэнта Туніса Мансэфа Марзукі закідалі камянямі ў панядзелак, 17 снежня, падчас мерапрыемства, прысвечанага гадавіне рэвалюцыі.

Мерапрыемства праходзіла ў горадзе Сідзі-Бузід, які называюць «калыскай рэвалюцыі». Менавіта там 17 снежня 2010 г.здзейсніў самаспаленне 26-гадовы Махамед Буазіз, паклаўшы тым самым пачатак паўстання, падчас якога быў зрынуты прэзідэнт Бен Алі. За падзеямі ў Тунісе паследавала хваля пратэстаў у арабскіх краінах, якія атрымалі назву «арабскай вясны».

17 снежня 2012 года Марзукі звярнуўся да пяцітысячнага натоўпу з прамовай, у якой паабяцаў на працягу паўгода палепшыць эканамічную сітуацыю ў Сідзі-Бузідзе.

Ён павінен быў саступіць трыбуну спікеру парламента Мустафе бен Джафару, калі прысутныя сталі кідаць у іх камяні. Пратэстоўцы пры гэтым выкрыквалі лозунгі, сярод якіх было патрабаванне адстаўкі цяперашняй улады.

Ахова хутка эвакуявала прэзідэнта і спікера парламента ў бяспечнае месца. Ці пацярпелі кіраўнік дзяржавы і спікер, не паведамляецца.

У Тунісе перыядычна адбываюцца акцыі пратэсту.

Жыхары краіны незадаволеныя тым, што новыя ўлады так і не змаглі палепшыць эканамічнае становішча ў самых бедных рэгіёнах дзяржавы. Высокі ўзровень беспрацоўя і нізкі ўзровень жыцця былі ключавымі фактарамі, якія прывялі да рэвалюцыі ў Тунісе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?