Візіт ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча ў Маскву адкладзены з-за неабходнасці дапрацоўкі дакументаў, якія планавалася падпісаць у ходзе гэтага візіту, паведаміў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў.

Як патлумачыў памочнік Уладзіміра Пуціна, дакументы для падпісання не ўдалося канчаткова ўзгадніць да візіту Януковіча. Канкрэтныя тэрміны візіту ўкраінскага прэзідэнта ў Маскву Ушакоў не назваў.

Расійскі пасол у Кіеве Міхаіл Зурабаў раней заяўляў, што кіраўнікі Расіі і Украіны могуць сустрэцца ў Маскве 18 снежня і падпісаць дакументы, якія тычацца супрацоўніцтва ў энергетыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?