Насуперак таму, што раней заяўляў Аляксандар Лукашэнка, будаўніцтва Беларускай АЭС зойме 10 гадоў. Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня нагляду за под’ёмнымі пабудовамі Праматамнагляду МНС Аляксей Шчаглоў.

Паводле Шчаглова, будаўніцтва атамнай электрастанцыі пачнецца ў 2008 годзе. У якасьці падрадчыка разглядаюцца кандыдатуры расейскай кампаніі “Росатам” і адной з францускіх фірмаў. Для будаўніцтва АЭС прапанаваныя дзьве пляцоўкі на Магілёўшчыне – Краснапольская і Кукшынаўская. Яны знаходзяцца за 30 кілямэтрах адна ад адной.

Аднак на меркаванай пляцоўцы на глыбіні знойдзеныя крэдавыя пласты. Між тым паводле правілаў грунт павінене вытрымліваць нагрузку да 7 т на 1 кв.м. Вышыня рэактара можа скласьці да 60 м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?