Як паведаміў БелаПАН пракурор Драгічынскага раёна Васіль Гарагляд, гэта здарылася 15 снежня ў адной з вёсак, дзе загінулая жыла ў прыватным доме разам з мужам і чатырма малалетнімі дзецьмі.
Паводле слоў мужа, прыблізна ў 16.00 жонка паклала дзяцей спаць і выйшла з дому. Прыкладна праз 20 хвілін мужчына пайшоў па дровы ў павець і знайшоў там жонку. Яна вісела ў пятлі.

За апошнія некалькі месяцаў жонка двойчы спрабавала пакончыць жыццё самагубствам, расказаў яе муж.

Жанчына знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, яе муж нідзе не працуе.
У гэты час іх дзеці 2008, 2009, 2010 і 2012 гадоў нараджэння змешчаны ў сацыяльны прытулак.

Акалічнасці здарэння ўстанаўлівае Драгічынскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?