45-гадовы мужчына па ўласнай дурасці загінуў вечарам 18 снежня пад коламі «Аўдзі А6».

Як паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, муж і жонка (жыхары Смаргоні) прыехалі да свайго знаёмага ў вёску Гарыдзяняты. Пасля застолля вярталіся дадому ў райцэнтр, хацелі паспець на маршрутку.

Як пазней расказала жонка загінулага, у іх з мужам быў вясёлы настрой.
У нейкі момант паміж мужам і жонкай узнікла спрэчка, і мужчына лёг на праезную частку, сказаўшы «не верыш, я буду ляжаць на дарозе, і са мной нічога не здарыцца».

У выніку ў цемры, не пазначаны святлоадбівальнымі элементамі, мужчына быў непрыкметны, і кіроўца «Аўдзі А6» яго не ўбачыў. Аўтамабіль пераехаў пешахода, які загінуў імгненна на вачах сваёй жонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?