У Расіі засмучаныя тым, як частка беларускай інтэлігенцыі ставіцца да Айчыннай вайны 1812 года, заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі 19 снежня.

«Нейкая частка беларускай інтэлігенцыі лічыць, што гэтая вайна не была Айчыннай, — сказаў Сурыкаў.

Асаблівае засмучэнне ж у яго выклікае «маўчанне беларускіх уладаў». Ён адзначыў, што «беларускія ідэолагі заахвочваюць гэтае маўчанне».

Калі вайну 1812 года перастаюць расцэньваць як Айчынную, заўважыў Сурыкаў, то «могуць з’явіцца паралелі і з Вялікай Айчыннай вайной 1941–45 гадоў».

Лукашэнкаўцы навязваюць успрыманне савецкай гісторыі і міфаў як сваіх для беларусаў, але з меншым энтузіязмам ставяцца да дасавецкай імперскай Расіі.

Нядаўняе адзначэнне 200-годдзяфранцузска-расійскай вайны 1812 года выклікала працяг старых спрэчак у стане гісторыкаў.

Варта адзначыць, што, насуперак заяве Сурыкава лукашэнкаўскі топ-ідэолаг Вадзім Гігін адзначыў юбілей артыкулам «І ўсе-такі Айчынная!» на сайце афіцыйнага агенцтва БелТА, і гэты ўстановачны тэкст трымалі на галоўнай старонцы некалькі тыдняў.
Іншыя прарасійскія элементы выступілі з аналагічнымі заявамі на розных сайтах.
Беларускі гісторык Алесь Белы нагадаў на гэта аб’ектыўныя гістарычныя факты. Нават не лічбу жыхароў Беларусі, якія ваявалі на баку Напалеона, а той факт, што «беларускіх герояў вайны 1812 года [з расійскага боку] няма».

Беларусы ваявалі як у французскай, так і ў расійскай арміі. Але палітычны слой Беларусі, шляхта, масава падтрымаў Напалеона, звязваючы з ім спадзяванні на аднаўленне Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. У сваю чаргу, сяляне скарысталі вайну і цьмяныя весткі пра французскую рэвалюцыю для рабавання панскіх маёнткаў.

Пад «Айчыннай» у Расіі разумеюць усенародную вайну.
Гістарычны ярлык «айчыннай» у ХІХ стагоддзі атрымала вайна з Напалеонам, а ў ХХ-м — вайна між нацыскай Германіяй і Савецкім Саюзам. Пры гэтым у савецкай традыцыі яе аддзяляюць ад астатніх падзей Другой сусветнай, у тым ліку пакта Молатава-Рыбентропа, захопу Саюзам краінаў Балтыі і Бесарабіі, спробы акупаваць Фінляндыю.

Пасля вайны 1812 года Расія пашырыла свае межы на захадзе і ўзмацніла ўплыў на еўрапейскую палітыку.

У Нацыянальным мастацкім музеі ідзе выстава Фабэра дзю Фора, мастака і палкоўніка «Вялікай арміі». Рэпрадукцыя карціны «На падыходзе да Полацка. 25 ліпеня 1812 г.».

У Нацыянальным мастацкім музеі ідзе выстава Фабэра дзю Фора, мастака і палкоўніка «Вялікай арміі». Рэпрадукцыя карціны «На падыходзе да Полацка. 25 ліпеня 1812 г.».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?