Кампанія «Белтэлекам» паведаміла, што ў сувязі з уступленнем 1 студзеня 2013 г. у сілу Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь» ад 26 кастрычніка 2012 года № 431–3 кошт паслуг сувязі для фізічных асоб павялічыцца на памер ПДВ.

Кошт паслуг сувязі для фізічных асоб — паслугі мясцовай, міжгародняй, міжнароднай тэлефоннай сувязі, даведачна-інфармацыйныя паслугі, паслугі сеткі перадачы дадзеных, byfly, Zala — павялічыцца на памер падатку.

Нагадаем, што раней аб даданні да кошту сваіх паслуг 20% ПДВ ужо паведамлялі мабільныя аператары МТС, velcom і life:).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?