Дзярждума Расіі на пасяджэнні ў сераду прыняла папраўку аб увядзенні забароны на ўсынаўленне дзяцей з Расіі грамадзянамі ЗША.

Падтрымалі папраўку 388 дэпутатаў, 15 выступілі супраць, 1 устрымаўся. Папраўка была прынята пры разглядзе ў другім чытанні «закона Дзімы Якаўлева», які з’яўляецца адказам Расіі на «акт Магніцкага».

Папраўка, якая дэнансуе расійска-амерыканскае пагадненне і ўводзіць забарону на ўсынаўленне расійскіх дзяцей амерыканцамі, ужо выклікала неадназначную рэакцыю як у грамадстве, так і ў самой Дзярждуме.

З крытыкай гэтай папраўкі выступіў шэраг грамадскіх і палітычных дзеячаў, у тым ліку тры міністры ўрадаі. З просьбай не разглядаць законапраект да спікера Дзярждумы звярнуліся члены Грамадскай палаты.

Дзярждума таксама прыняла папраўку аб увядзенні прамой забароны на дзейнасць у Расіі некамерцыйных арганізацый, якія фінансуюцца з ЗША і займаюцца палітыкай у Расіі, і НКА, чыя дзейнасць ўяўляе пагрозу інтарэсам Расіі.

Жырыноўскі: Мільёны расійскіх дзяцей мараць жыць у дзіцячых дамах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0