Хутка ў пракат выйдзе фільм «Народжаныя двойчы», галоўную ролю ў якім грае прыгажуня Пенелопа Крус.
Дзеля ролі ў гэтым фільме 38-гадовая актрыса пайшла на вялікія ахвяры. Рэч у тым, што іспанка цалкам агалілася дзеля эратычных сцэн.

Гэта досыць адважны ўчынак для Пенелопы Крус, якая не ў кожным фільме дазваляе здымаць сябе аголенай.

Галоўная гераіня -- італьянка Джэма -- адпраўляецца разам са сваім 16-гадовым сынам П'етра ў Сараева. Яна хоча паказаць П'етра яго родны горад і расказаць пра яго бацьку Дыега, якога ён ніколі не ведаў. У аэрапорце Джэма сустракае яе даўні сябар і былы жаніх Гойка, які ў 1984 годзе падчас зімовай Алімпіяды пазнаёміў яе з фатографам з Генуі Дыега - каханнем усяго яе жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?