Там нагадалі, што следства па такіх справах цягнецца, як правіла, два месяцы. Інцыдэнт адбыўся 26 лістапада. Кантралёрка Людміла Шахліна працавала на аўтобусным маршруце №2, калі раптам усчаўся канфлікт з пасажырамі. У выніку адзін з іх схапіў жанчыну за валасы. Усё гэта іншыя пасажыры заснялі на відэа і выклалі ў інтэрнэт.

Кантралёрка атрымала цялесныя пашкоджанні і сышла на бальнічны. Хлопец, які ўжыў сілу супраць жанчыны, праз некаторы час сам здаўся міліцыі і правёў тры дні за кратамі. Пазней яго адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?