Зьміцер Дашкевіч

Легенда кажа, што калі скласьці тысячу папяровых жураўлікаў, то споўніцца любое жаданьне. Папяровыя журавы сталіся сымбалем міру пасьля Другой сусьветнай вайны. Міжнародная амністыя заклікае скласьці 10 тысяч журавоў, каб споўнілася жаданьне волі для Зьмітра Дашкевіча.

Ініцыятыва «Make Some Noise» прапануе кожнаму ахвочаму скласьці свайго папяровага жорава, сфатаграфаваць яго, загрузіць здымак на сайт Міжнароднай амністыі, а пасьля пакласьці ў капэрту й даслаць міністру ўнутраных спраў.

Інструкцыю па складаньні птушак‑арыгамі, а таксама адрас міністэрства можна знайсьці тамсама на сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0