Курсанты Вайсковай акадэміі былі заўважаныя на расчыстцы снегу ў Зялёным Лузе, раёне парка Чалюскінцаў, вуліцы Валгаградскай, Паўднёвага Захаду. У прыватнасці, курсанты 19 снежня займаліся адкопваннем прыватных аўтамабіляў на вуліцы Ляшчынскага ў Мінску.

Як прызналіся самі будучыя афіцэры, уборкай снегу яны займаюцца замест заняткаў — з 9.00 да 17.00 з перапынкам на абед. Прычым гарачае харчаванне на аўтамашыне ім прывозяць проста на месца. Праўда, якасць ежы не вельмі: напрыклад, хлеб дастаўляецца чэрствым, і некаторыя маладыя вайскоўцы самастойна бегаюць у найбліжэйшую краму па свежы.

Галоўнай «баявой задачай» на Ляшчынскага для курсантаў было адкапаць прыпаркаваныя ўздоўж праезнай часткі прыватныя аўтамабілі, якія засыпалі камунальныя службы падчас чысткі вуліцы.
З ёй курсанты спраўляліся весела і бадзёра. Як прызналіся ў неафіцыйнай размове самі будучыя афіцэры, яны з радасцю пасядзелі б у гэты час на занятках у цёплых аўдыторыях, але… «Мы — вайскоўцы, загады не абмяркоўваем».

Усе заўважаныя сёння на вуліцы Ляшчынскага будучыя афіцэры ў складзе прыкладна 50 чалавек вучацца, з іх уласных словаў, на 4-м курсе акадэміі. Працу па ўборцы снегу яны выконваюць ужо не першы дзень і толькі на тэрыторыі Фрунзенскага раёна сталіцы. Атрымаць каментар пра задзейнічанне курсантаў у навучальны час у работах па расчыстцы снегу ў адміністрацыі самой акадэміі пакуль не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?