Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусі з прафесійным святам — Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі. Паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«З’яўляючыся пераемніцай ВЧК-КДБ, беларуская спецслужба за 95 гадоў свайго існавання прайшла доўгі шлях станаўлення і развіцця, увабрала ў сябе ўсе лепшыя традыцыі старэйшых пакаленняў чэкістаў, галоўная з якіх — самаадданае служэнне Айчыне.
Сёння Камітэт дзяржаўнай бяспекі на высокім прафесійным узроўні вырашае пастаўленыя перад ім задачы, служыць надзейным шчытом Беларусі ад унутраных і знешніх пагроз, уносіць істотны ўклад у забеспячэнне суверэнітэту і непарушнасці нашай краіны», — адзначыў Прэзідэнт.
Асаблівыя віншаванні Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі: «Вы сталі прыкладам мужнасці, сапраўднага патрыятызму і грамадзянскай адказнасці. А ваш вопыт і мудрасць натхняюць маладых супрацоўнікаў».

Упэўнены, асабовы склад органаў дзяржаўнай бяспекі і ў далейшым будзе канкрэтнымі справамі даказваць вернасць службоваму абавязку, надзейна стаяць на варце нацыянальных інтарэсаў нашай Радзімы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?