Цікава, што Пак Кын Хе была першай лэдзі краіны пры тату, пасля таго як у 1970 забілі яе маці — жонку Пак Чон Хі. У 1979 забілі й самога дыктатара.
Пак Кын Хе, дачка былога дыктатара Пак Чон Хі, атрымала перамогу над кандыдатам ад ліберальнай Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Мун Чжэ Інам. Яна стане першай жанчынай на чале Паўднёвай Карэі.
Падлік галасоў яшчэ працягваўся, калі Мун прызнаў сваю паразу.
Яўка выбаршчыкаў была высокай, у ходзе перадвыбарнай кампаніі дамінавалі эканамічныя і сацыяльныя праблемы.
На пасадзе прэзідэнта Пак заменіць калегу па партыі Лі Мен Бака, які сыходзіць у адстаўку, бо паводле закона абавязаны пакінуць пасаду пасля пяцігадовага тэрміну кіравання.
Паводле вынікаў, апублікаваных пасля закрыцця выбарчых участкаў, Пак атрымала 50,1% галасоў выбаршчыкаў, а Мун — 48,9%.
«Перамогу нам прынесла надзея людзей на пераадоленне крызісу і аднаўленне эканомікі», — сказала яна, выступаючы перад прыхільнікамі ў Сеуле.
У сераду, нягледзячы на мароз, мільёны жыхароў Паўднёвай Карэі выстраіліся перад выбарчымі ўчасткамі з самага іх адкрыцця ў 06:00.
Пак, чый бацька Пак Чон Хі кіраваў Паўднёвай Карэяй з 1961 па 1979 гады, у верасні прынесла прабачэнні за парушэнні правоў чалавека пры яго рэжыме.
Ён застаецца спрэчнай фігурай: па меркаванні многіх, у часы яго праўлення былі закладзеныя асновы паўднёвакарэйскага «эканамічнага цуду», але пры гэтым у краіне жорстка душылася іншадумства.
А вось супернік Пак Кын Хе на выбарах — Мун Чжэ Ін — атрымаў у