20.12.2012 / 09:57

Беларусы паставілі ў цэнтры Варшавы сімвалічную клетку з палітвязнямі 4

У цэнтры Варшавы, на Замкавай плошчы, палітычныя ўцекачы з Беларусі, былыя палітвязні і сваякі палітвязняў зладзілі акцыю, прымеркаваную да другіх угодкаў Плошчы.

Марына Адамовіч

Марына Адамовіч, жонка дагэтуль зняволенага кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, апавяла: «Цяпер знаходжуся ў сімвалічнай клетцы. Тут таксама сваякі палітвязняў, уцекачы. Нас некалькі дзясяткаў. Трымаем у руках партрэты палітвязняў, бел-чырвона-белыя сцягі. Шмат хто падыходзіць, цікавіцца, што азначае гэтая клетка. Мы кажам пра Беларусь, якая два гады таму выйшла на Плошчу».

Перад акцыяй у Беларускім доме ў Варшаве прайшла прэс-канферэнцыя, у якой удзельнічалі еўрадэпутат Марэк Мігальскі, былыя палітвязні Наталля Радзіна, Зміцер Бандарэнка, Аляксандр Атрошчанкаў, палітуцякач Зміцер Бародка і Марына Адамовіч. Удзельнікі прэсавай канферэнцыі зноў запатрабавалі неадкладнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.

0
Чэсслова / Адказаць
20.12.2012 / 11:04
Марына Статкевіч, даражэнькая, вам не сорамна з клоўнамі важдацца?
0
Крывіч / Адказаць
20.12.2012 / 11:54
Гэта самы просты варыянт, назваць усіх клоўнамі і ніхалера не рабіць! Калі Вы Чэсслова арганізуеце штосьці больш карыснае і эфектыўнае, Марына Статкевіч і іншыя далучацца да Вас. Клоўнамі яны былі калі прымалі ўдзел у выбарчай батлейцы, сёньня яны змагаюцца супраць акупантаў. Кожны з нас робіць памылкі!
0
Чэсслова / Адказаць
20.12.2012 / 13:20
Крывіч, а з чаго вы ўзялі, што Чэсслова нічога не робіць? І чаму вы лічыце тое, што робяць клоўны рабленнем?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру