У нашай краіне практычна адсутнічае беспрацоўе.
Колькасць вакансій значна перавышае колькасць беспрацоўных. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, выступаючы на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента.
«Пытанне аб павышэнні ўзросту выхаду на пенсію ў Беларусі знята і ў бліжэйшы час абмяркоўвацца не будзе», — сказаў віцэ-прэм’ер.

У Беларусі прапрацоўваецца магчымасць увядзення дадатковых формаў падтрымкі сем’яў пры нараджэнні другога дзіцяці, — сказаў Тозік.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, запланавана рэалізацыя пілотнага праекта ў 2014–2015 гадах, у рамках якога будуць апрабаваны дадатковыя формы падтрымкі сем’яў пры нараджэнні другога дзіцяці.

«Заробак гэтага года па парытэце купецкай здольнасці ў нас перавысіў 1200 даляраў», — зазначыў Анатоль Тозік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?