Віруснае відэа пра канадскага арла-кіднэпера, якое за двое сутак сабрала больш за 13 мільёнаў праглядаў, аказалася падробкай.
Аўтары роліка, усвядоміўшы, як перапалохалі жыхароў Манрэаля, прызналіся, што ўсяго толькі адпрацоўвалі свае навыкі ў камп’ютарнай графіцы, а ўся гісторыя пра спробу птушкі выкрасці дзіця была выдумана ад пачатку і да канца. Майстры трохмернай анімацыі паспяшаліся запэўніць перапалоханых суайчыннікаў, што іх дзецям нішто не пагражае.
«І арол і дзіця — гэта 3D анімацыя, яны былі ўстаўленыя ў ролік ўжо пасля здымкі», — гаворыцца ў паведамленні канадскага цэнтра навучання камп’ютарнай графікі Centre NAD.

Відэа пра арла было выкладзена на YouTube 18 снежня.

Акцёрская гульня на вышыні, чаго не скажаш аб графіцы — яшчэ да прызнання дызайнераў шэраг інтэрнэт-карыстальнікаў паказвалі на нестыкоўкі ў мантажы, напрыклад, «знікае» на пару імгненняў крыло птушкі. Зрэшты, судзіць распрацоўшчыкаў строга не варта.

Над ролікам, як адзначаецца ў рэлізе Centre NAD, працавалі трое студэнтаў, гэта было нешта накшталт курсавога праекта.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?