Іна Шаўчэнка

Іна Шаўчэнка

Іна Шаўчэнка (злева), Аляксандра Нямчынава і Аксана Шычко падчас акцыі ля мінскага КДБ 19.12.2011.

Іна Шаўчэнка (злева), Аляксандра Нямчынава і Аксана Шычко падчас акцыі ля мінскага КДБ 19.12.2011.

Французскі часопіс «Madame Figaro» ўключыў ўкраінку Іну Шаўчэнку ў Топ-20 знакавых жанчын 2012 года.

Французскае выданне апублікавала дваццатку жанчын, якія, на іх думку, «зрабілі» гэты год. Сярод іх апынуліся палітычныя дзяячкі, актрысы, спартоўкі, змагары за правы, у тым ліку і актывістка жаночага руху «Femen» Іна Шаўчэнка.

Іна Шаўчэнка ў гэтым годзе памяняла Украіну на Францыю. На такі крок яна пайшла пасля таго, як яны спілавалі крыж, усталяваны ў памяць аб загінулых палітвязнях у Кіеве.

Год таму, 19 снежня 2011 г., трое ўдзельніц руху Femen — Іна Шаўчэнка, Аляксандра Нямчынава і Аксана Шычко — правялі дзёрзкую акцыю на прыступках беларускага КДБ у Мінску.
Яны раздзеліся і пачалі патрабаваць свабоду беларускім палітвязням — акцыя было прымеркаваная ўгодкам жорсткаму разгону Плошчы.

Падчас акцыі былі затрыманыя беларускія журналісткі Таццяна Гаўрыльчык і Юлія Дарашкевіч, а саміх украінак невядомыя выкралі вечарам на мінскім аўтавакзале. Амаль суткі з імі не было сувязі, а вечарам 20 снежня 2011 г. дзяўчаты знайшліся ў Ельскім раёне, куды іх, паводле іх словаў, вывезлі, пасля брыдкіх здзекаў.

У спісе французскага выдання актывістка «Femen» значыцца пад нумарам 13.

Першая пяцёрка: Надзея Талаконнікава (Pussy Riot), Мішэль Абама, Мэрыл Стрып, першая лэдзі Францыі Валеры Трырвейлер, брытанская пісьменніца Эрыка Леанард Джэймс — аўтар шэрагу нашумелых раманаў пад агульнай назвай «50 адценняў...».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?